Сяргей Андросенка
Старшыня Арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда 2011
ПІБ: Андросенка Сяргей Андрэевіч
Арганізацыя: праваабарончы праект "ГейБеларусь"
Родны горад: Мiнск
Пра сябе:
Я з’яўляюся актывістам ЛГБТ-руха з 16 год, роўна з таго часу, як зрабіў камін-аўт і як атачэнне пачало коса на мяне пазіраць і не асабліва талерантна да мяне ставіцца. Скончыў вечаровую школу, адукацыя не была ніколі маёй асноўнай мэтай – я проста хачу быць шчаслівым. Не скажу, што лічу сябе дурным – я ўвесь час самаадукоўваюся і самаўдасканальваюся, ды й жыццё вучыць… Люблю кахаць: гатовы пайсці дзеля свайго каханага чалавека на вар’яцкія рэчы і бяздумныя ўчынкі, нават, калі магу і пашкадаваць пасля… Але не шкадую. Бо жыццё – гэта заўсёды сёння.
Не веру ў багоў, прадказанні, веру ў людзей і чалавечнасць.
Люблю сваіх сяброў, родных і каханага. Люблю добры адпачынак у іх атачэнні.
Мае інтарэсы: права, заканадаўства, гуманітарныя навукі: літаратура, гісторыя, грамадазнаўства, клубы, вандроўкі, добры адпачынак.
Навошта я ўдзельнічаю ў арганізацыі Мінскага гей-прайда 2011?
У маім разуменні Гей-прайд – гэта зброя, магутная зброя супраць гамафобіі, нявуцтва і стэрэатыпаў, такая асветніцкая выбухоўка. Трэба разумець, што гей-прайд – гэта не мэта, гэта сродак, лепшы і найэфектыўнейшы сродак у станаўленні талерантнасці і змаганні за роўныя правы і магчымасці.
Мы шмат працавалі для таго, каб зрабіць такі сродак магчымым у Беларусі і зараз я адчуваю вялікі гонар за тое, што Гей-прайд зноў магчымы ў Мінску.
Я ўдзельнічаю ў арганізацыі Мінскага гей-прайда, таму што ведаю, што гэта важны форум не толькі для самой ЛГБТ-супольнасці, што відавочна, але і для ўсіх беларусаў. Правядзенне форума ў падтрымку правоў ЛГБТ у Беларусі будзе спрыяць умацаванню разумення правоў чалавека ўвогуле.
Ганна Лакціёнава
ПІБ: Лакціёнава Ганна Вячаславаўна
Арганізацыя или инициатива: Праваабарончы праект «ГейБеларусь», ініцыятыва «Новая група»
Родны горад: Мiнск
Пра сябе:
Вучуся ў ЕГУ на дызайнера, працую ў НДА-сектары. У ЛГБТ-руху Беларусі не так даўно. Лічу для сябе адной з найвышэйшых каштоўнасцяў павагу да правоў чалавека. Абарона праваў - адна з найбольш важных галін гарманічнага развіцця маёй асобы, як грамадскай актывісткі па жыцці.
Навошта я ўдзельнічаю ў арганізацыі Мінскага гей-прайда 2011?
Ганаруся, што магу ўдзельнічаць у арганзацыі Мінскага гей-прайда. Лічу справу годнай і досыць эфектыўнай. Я думаю, такім чынам мы павялічам і колькасць, і якасць мерапрыемстваў ЛГБТ-руху, а таксама агульны ўплыў на беларускую і міжнародную грамадскасць.
Наталля Манькоўская
ПІБ: Манькоўская Наталля Юр'еўна
Родны горад: Мiнск
Арганізацыя або ініцыятыўная група: Праваабарончы праект «ГейБеларусь».
Пра сябе:
Мне дваццаць тры гады. Па прафесіі - лекар-хірург. У ЛГБТ-руху з 2010 года. Удзельнічала ў Санкт-Пецярбургскім гей-прайдзе-2010. У цяперашні час займаю пасаду намесніка старшыні Праваабарончага праекта «ГейБеларусь», акрамя таго, з'яўляюся кіраўніком праваабарончага аддзела гэтай арганізацыі. Выпускніца «Летняй школы па правах чалавека» ў Вільні (2010), «Адукацыйнага курсу па правах чалавека»(2011).
Захапляюся псіхалогіяй, цяпер праходжу навучанне ў Маскоўскім гештальт-інстытуце, прайшла спецыялізацыю па сямейнай псіхатэрапіі.
Навошта я ўдзельнічаю ў арганізацыі Мінскага гей-прайда 2011?
Для мяне важны ўдзел у арганізацыі Мінскага гей-прайда, паколькі я лічу, што гэта падзея стане яшчэ адным крокам беларускай грамадзянскай супольнасці па кірунку да павагі правоў чалавека для ўсіх, без адрозненняў і дыскрымінацыі.
Вячаслаў Бортнік
ПІБ: Бортнік Вячаслаў Ігаравіч
Арганізацыя або ініцыятыўная група: праваабарончы праект «ГейБеларусь», ініцыятыва «Валанцёры без межаў», «Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада», «Міжнародная Амністыя».
Родны горад: Гомель
Пра сябе:
У беларускім ЛГБТ-руху з 1998-га года. Меў гонар быць знаёмым і працаваць з усімі вядомымі ЛГБТ-актывістамі. Прымаў удзел у арганізацыі першых беларускіх Прайдаў у 1999-м і 2000-м гадах. Прадстаўляў беларускі ЛГБТ-рух на канферэнцыях ІЛГА-Еўропа ў Глазга, Будапешце, Парыжы, Вільнюсе і Гаазе. Маршыраваў пад беларускім сцягам на Еўрапрайдах у Кёльне, Лондане і Стакгольме.
Навошта я ўдзельнічаю ў арганізацыі Мінскага гей-прайда 2011?
Лічу, што беларускі ЛГБТ-рух, як ніколі, гатовы да правядзення паспяховага Прайда, які запомніцца надоўга ўсім: і арганізатарам, і ўдзельнікам. Не магу ўпусціць магчымасць паўдзельнічаць у арганізацыі гэтай, на самай справе, гістарычнай падзеі.

























